Удакладнены парадак правядзення атэстацыi педагогаў

Пастановай Мiнiстэрства адукацыi ад 1 красавіка 2024 г. № 36 унесены змяненні ў Інструкцыю аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу).

Учитель

У прыватнасці, прававым актам:

  • удакладнены пералік устаноў, педагагічныя работнікі якіх падлягаюць атэстацыі;
  • скарэкціраваны парадак стварэння атэстацыйных камісій;
  • аптымізаваны ўмовы атэстацыі педагагічных работнікаў на прысваенне кваліфікацынай катэгорыі «настаўнік-метадыст» (ад здачы кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне гэтай кваліфікацыйнай катэгорыі дадаткова вызваляюцца педагагічныя работнікі – аўтары падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, якія афіцыйна зацверджаны або дапушчаны Міністэрствам адукацыі да выкарыстання ў адукацыйным працэсе).

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Сачыце за раздзелам «Официальное опубликование».

Источник: https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2024/april/77425/ – Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь